Брат-Чырпоеў
Брат-Чырпоеў | |
---|---|
руск. Брат-Чирпоев | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 16 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
46°28′ пн. ш. 150°50′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Брат-Чырпоеў (руск.: Брат-Чирпоев) — востраў архіпелага Чорныя Браты. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 16 км². Ненаселены.
Мае вулканічнае паходжанне. Вулкан Брат-Чырпоеў дасягае 749 м. Паўночна-заходні схіл стромкі, пакрыты вялікімі камянямі. Берагі абрывістыя, унізе пакрытыя друзам, радзей пяском. Пітной вады няма.
Флора бедная. У нізінах паміж гарамі сустракаюцца нізкія хмызнякі, каля ўзбярэжжа — зёлкавыя травы. Фаўна прадстаўлена лісамі, грызунамі, невялікай колькасцю птушак, рознымі ластаногімі.