31 кастрычніка
← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 |
31 кастрычніка — трыста чацвёрты (трыста пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 802: Нікіфар I стаў імператарам Візантыі
- 1517: Марцін Лютэр прымацаваў 95 тэзісаў на дзвярах сабора ў Вітэнбергу (Германія). Пачатак Рэфармацыі.
- 1905: Каля Віленскага вакзала ў Мінску на загад губернатара Паўла Курлова расстраляны мітынг супраць самадзяржаўя, загінулі 100 чалавек, 300 былі параненыя
- 1947: У Мюнхене на беларускай мове пачала выходзіць газета «Бацькаўшчына» (выдавалася да 1966)
- 1967: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР заснаваны Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- 2005: Апублікаваны даныя аб адкрыцці спадарожнікаў Плутона — Гідра і Нікс
- 2011: Афіцыйна завершана ваенная аперацыя сіл НАТА ў Лівіі
- 2011: Паводле ацэнак ААН, насельніцтва Зямлі перасягнула колькасць 7 мільярдаў чалавек.
Нарадзіліся
- 1424: Уладзіслаў Варненчык, кароль польскі
- 1705: Клімент XIV, Папа Рымскі (пам. 22.9.1774)
- 1815: Карл Веерштрас, нямецкі матэматык
- 1829: Іаан Кранштадскі, рускі праваслаўны святы
- 1835: Адольф Баер, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1875: Валабхаі Патэль, індыйскі дзяржаўны дзеяч
- 1885: Міхайла Грамыка, беларускі пісьменнік і навуковец (пам. 30.6.1969)
- 1887: Чан Кайшы, кітайскі ваенны і палітычны дзеяч
- 1924: Энрыка Бай, італьянскі мастак
- 1930: Леў Гумілеўскі, беларускі скульптар
- 1930: Майкл Колінз, амерыканскі астранаўт
- 1934: Тадэвуш Кокштыс, беларускі акцёр
- 1938: Лехтэ Хайнсалу, эстонская пісьменніца
Памерлі
- 1214: Элеанора Англійская, каралева Кастыліі і Таледа (нар. 13.10.1162)
- 1884: Марыя Канстанцінаўна Башкірцава, французская мастачка
- 1918: Эган Шыле, аўстрыйскі жывапісец
- 1924: Роберт Герсуні, аўстрыйскі хірург
- 1926: Гары Гудзіні, амерыканскі ілюзіяніст, гіпнатызёр
- 1937: Антон Баліцкі, беларускі палітычны дзеяч (нар. 16.9.1891)
- 1986: Роберт Сандэрсан Малікен, амерыканскі фізік і хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 7.6.1896)
- 1992: Міхась Ткачоў, беларускі гісторык і грамадскі дзеяч
- 1993: Федэрыка Феліні, італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр (нар. 20.1.1920)
- 2007: Мадэст Кушарт, каталонскі мастак
- 2013: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец (нар. 1.6.1945)
- 2015: Антс Антсан, эстонскі канькабежац
Святкуюць
Міжнародныя
- Хэлоўін — ноч напярэдадні каталіцкай урачыстасці «Дня Усіх Святых».