Партал:Астраномія

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
правіць 

Астраномія

Вітаем Вас на партале Беларускай Вікіпедыі, прысвечаным Астраноміі. Астраномія — навука аб фізічнай будове, руху, паходжанні і развіцці нябесных целаў, іх сістэм і Сусвету як цэлага.

Аб’екты астраноміі вельмі разнастайныя, і спіс іх няспынна расце. Традыцыйнымі аб’ектамі з’яўляюцца Сонца, зоркі, планеты і іх спадарожнікі, метэорныя целы, туманнасці, зорныя скопішчы, зорныя сістэмы і Сусвет наогул. З рухам навукі наперад з’явіліся новыя аб’екты — пульсары, квазары, касмічныя прамяні, мікрахвалевае фонавае (рэліктавае) выпрамяненне, тэарэтычна прадказаныя чорныя дзіркі і гравітацыйныя хвалі.

На гэтым партале Вы зможаце даведацца больш пра гэтую навуку і тое, што з ёй звязана.

правіць 

Выдатны артыкул

Нептун з «Вояджэра-2»
Нептун з «Вояджэра-2»

Нептун — восьмая і самая далёкая планета Сонечнай сістэмы, таксама з'яўляецца чацвёртай па дыяметры і трэцяй па масе планетай. Маса Нептуна у 17,2 разы, а дыяметр экватара у 3,9 разы большыя чым зямныя. Планета была названа ў гонар рымскага бога мораў, астранамічны сімвал ♆ — стылізаваны трызубец Нептуна.

Выяўлены 23 верасня 1846 года, Нептун стаў першай планетай, адкрытай дзякуючы матэматычным разлікам, а не шляхам рэгулярных назіранняў. Непрадбачаныя змяненні ў арбіце Урана спарадзілі гіпотэзу аб невядомай планеце, гравітацыйным уплывам якой яны і абумоўленыя. Нептун быў знойдзены ў межах прадказанага становішча. Неўзабаве быў адкрыты і яго спадарожнік Трытон, аднак іншыя 13 спадарожнікаў былі невядомыя да XX стагоддзя. Планету наведаў толькі адзін касмічны апарат, «Вояджэр-2» (далей…).

правіць 

Выдатны спіс

Сонечнае зацьменне 11 жніўня 1999 года
Сонечнае зацьменне 11 жніўня 1999 года
Сонечныя зацьменні XX стагоддзя
правіць 

Выбраная выява


Дыёна на фоне Сатурна.

правіць 

Хочаце дапамагчы?


правіць 

Добры артыкул

Hubble Deep Field
Hubble Deep Field

Hubble Deep Field (HDF) — выява вобласці ў сузор'і Вялікай Мядзведзіцы, атрыманая касмічным тэлескопам «Хабл». Бачная вобласць роўная 5,3 квадратным вуглавым мінутам — прыкладна 128000000 плошчы нябеснай сферы. Выява была сабрана з 342 асобных здымкаў, узятых з Шырокавугольнай планетнай камеры 2  (англ.) (англ.: Wide Field and Planetary Camera 2WFPC2), усталяванай на тэлескопе «Хабл». Пабудова відарысу праводзілася ў перыяд з 18 па 28 снежня 1995 года.

Вобласць з’яўляецца вельмі маленькай, толькі некалькі зорак з Млечнага Шляху ляжаць у яе межах; такім чынам, амаль усе 3000 аб’ектаў на відарысе — галактыкі (далей…).

правіць 

Ці ведаеце, што...

правіць 

Навігацыя

Сонечная сістэма:


Астранамічныя аб'екты і тэорыі:

Астрафізіка:

Постаці:

Тэлескопы:

Арганізацыі і ўстановы:

Раздзелы астраноміі:

Касмічныя праграмы:

Касмічныя апараты::

Літаратура::