Люйбнітса (эст.: Lüübnitsa) — вёска ў воласці Сетамаа павета Вырумаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Мікітамяэ. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй Эстоніі, на беразе Пскоўскага возера, за 41 км на паўночны ўсход ад павятовага цэнтра – горада Выру – і за 12 км на поўнач ад валаснога цэнтра – горада Вярска. Вышыня над узроўнем мора - 28 метраў.
На тэрыторыі вёскі знаходзіцца бяссцёкавае возера Люйбнітса.