Саабалда (эст.: Saabolda) — вёска ў воласці Сетамаа павета Вырумаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Вярска. Размешчана на эстонска-расійскай мяжы, за 44 кіламетры на ўсход ад павятовага цэнтра — горада Выру і за 11 км на паўднёвы ўсход ад валаснога цэнтра — пасёлка Вярска. Вышыня над узроўнем мора - 58 метраў.
Паўночна-заходнюю мяжу вёскі абазначае рака Піуза.